Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

11-02-2022

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў па традыцыі былі ўшанаваны імёны тых землякоў, якія не вярнуліся з вайны ў Афганістане ці не вытрымалі яе ран.
Наведваючы месцы пахаванняў, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ, намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Касінскі, старшыня РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Лукашэвіч, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік і першы сакратар райкама ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Настасся Збіруховіч усклалі карзінкі да магіл і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых.
На кожным з помнікаў не проста лічбы з указаннем даты нараджэння і смерці нашых землякоў. Гэта - незагойныя раны Афганістана, якія яшчэ доўга будуць нагадваць аб сумных старонках гісторыі. 
 
     
 
Так, у в. Дусаеўшчына прах камандзіра верталёта, капітана Вайцяховіча Валянціна. 27 мая 1982 года пры выкананні баявога задання верталёт, якім кіраваў Валянцін, быў падбіты і загарэўся. Праз два дні пасля здарэння 26-гадовы хлопец памёр ад атрыманых апёкаў. 
Яшчэ адзін наш зямляк, ураджэнец в. Нізкавічы, - старшы разведчык радавы Калевіч Дзмітрый - загінуў за паўмесяца да свайго дзевятнаццацігоддзя. 19 студзеня 1986 года верталёт, на якім група Дзмітрыя вярталася пасля выканання баявога задання, быў падбіты і ўзарваўся. Пахаваны юны воін у в. Стары Капыль.
На могілках в. Бабоўня знаходзіцца магіла ўраджэнца в. Выня старшага памочніка начальніка аператыўнага аддзялення воінскай часці маёра Карповіча Аляксандра. Пры выкананні баявога задання афіцэр цяжка захварэў і пасля 13 чэрвеня 1982 года ва ўзросце 36 гадоў памёр у ваенным шпіталі ў Маскве.
Наведалі і магілу Драцкага Уладзіміра ў в. Чырвоная Дубрава. У адрозненне ад сваіх землякоў, якіх смерць застала на вайне, ён пайшоў з жыцця ў мірны час - 21 сакавіка 2002 года, пражыўшы 42 гады, памёр ад ран, атрыманых падчас афганскіх гадоў.
Не супакойваецца боль у сэрцы маці камандзіра аддзялення мінамётнай батарэі малодшага сяржанта Міхалковіча Генадзя Соф’і Іванаўны, якая страціла свайго сына. У роднай в. Мацкевічы, на мясцовых могілках, ён і знайшоў свой вечны спакой. Выконваючы баявое заданне, хлопец цяжка захварэў, з прычыны чаго 15 студзеня 1985 года памёр, пражыўшы ўсяго 19 гадоў. На жаль, Соф’я Іванаўна адна з нешматлікіх родных загінуўшых воінаў-афганцаў Капыльшчыны. І пра іх таксама не забываюцца: традыцыйна напярэдадні памятнай даты ім аказваюць матэрыяльную дапамогу ад райвыканкама. Падчас сустрэчы жанчына заўважыла, што хоць і прайшло столькі часу, але пра свайго Генадзя не забывае.
 
 
— Вялікі дзякуй пра памяць нашага брата і сына, пра нашу матулю, — уключыўся ў размову брат Генадзя Аляксандр, які прыехаў даглядаць Соф’ю Іванаўну з Мінска. — Здароўе ў мамы слабее, таму патрэбен пастаянны догляд. Вельмі ўдзячны сацыяльнаму работніку, але яе наведванняў, на жаль, стала недастаткова.
 
 
У гэты ж дзень узгадалі і імёны іншых нашых землякоў-афганцаў — прапаршчыка Булата Генадзя, ураджэнца в. Душава, пахаванага ў Полацкім раёне, а таксама ўраджэнца в. Садавічы прапаршчыка Новікава Валяр'яна, пахаванага ў г. Баранавічы.
 
Член пярвічнай арганізацыйнай структуры ДТСААФ рэдакцыі газеты “Слава працы” Сяргей КОЗЕЛ
 

Наши партнеры: